У Клімавіцкім раёне абрынуўся дах жылога дома
Паведамленне паступіла ратавальнікам Клімавіцкага раённага аддзела МНС ад жыхара вёскі Родня ўвечары. Са слоў мужчыны, абрынуўся дах двухпавярховага шасцікватэрнага жылога дома.

Было ўстаноўлена, што ў ім адбылося абвальванне шыфернага даху на драўлянае перакрыцце. Жылымі з'яўляюцца толькі дзве кватэры. Жыхары ў момант абвальвання знаходзіліся ў доме, пачулі трэск і самастойна выйшлі на вуліцу. Дах абрынуўся на плошчы 25 квадратных метраў па цэнтры будынку, жылыя кватэры, якія размешчаны на першым паверсе па абодва бакі ад цэнтру, не пацярпелі, паведамілі ў МНС. Запланаваны пераезд жыхароў у ведамасны жылы фонд мясцовага прадпрыемства.
Прычына абвальвання высвятляецца. Разглядаюцца адразу некалькі версій, сярод якіх старасць будаўнічых канструкцый і цяжар снегавой нагрузкі.
Нагадаем, што з пачатку месяца гэта ўжо не першы выпадак, калі, як мяркуецца ў тым ліку з-за снегу, абрынуўся дах драўлянага дома ў Быхаўскім раёне, а затым — дах ангара, які належаў цэментнаму заводу, у Касцюковічах.
Паводле nn.by