У Курапаты зноў прыйшлі вандалы
У Курапатах вандалы апаганілі драўляную скульптуру ў памяць Вацлава Ластоўскага.
![kurapaty_0804_1.jpg kurapaty_0804_1.jpg](/img/v1/images/kurapaty_0804_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У Курапатах здзейснены чарговы акт вандалізму. На драўлянай скульптуры ў памяць Вацлава Ластоўскага з'явіліся надпісы: «Упырь».
Здымкі скульптуры, зробленыя 7 красавіка, апублікавалі журналісты тэлеканала, прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім.
Акты вандалізму ў Курапатах адбываюцца ўжо два дзесяцігоддзі, але яшчэ ні разу міліцыянты не пакаралі вандалаў. Нават тады, калі злачынцаў здолелі злавіць актывісты і перадаць іх міліцыі.