У Курапатах затрымалі Іларыёна Трусава. Абноўлена: выпусцілі

Пра затрыманне паведамдляюць у Фэйсбуку актывісты, якія былі сведкамі.

Іларыён Трусаў

Іларыён Трусаў

Увечары 14 ліпеня міліцыянты затрымалі Іларыёна Трусава, які ўдзельнічаў у Курапацкай варце. Відэа затрымання размясціў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку грамадскі актывіст Яўген Батура.
Іларыён не даваў праехаць машыне ў «Паедзем, паядзім», неўзабаве з'явіліся міліцыянты і пацягнулі яго ў машыну. Удзельнікі варты спрабавалі не даць затрымаць хлопца, але не атрымалася.
Разам з ім затрымалі прадстаўніка ТБМ Рыгора Асаула. Па дадзеных актывістаў, затрыманых павезлі ў Бараўлянскі райаддзел міліцыі.


Раней у Курапатах быў затрыманы лідар Маладога Фронту Дзяніс Урбановіч. Судзіць яго будуць у панядзелак, 15 ліпеня, у судзе Мінскага раёна (вул. Маякоўскага, 119а) па артыкуле 17.1 КоАП РБ (дробнае хуліганства).
Іларыён Трусаў быў выпушчаны на волю позна ўвечары 14 лютага. Пра гэта хлопец сам напісаў у фэйсбуку. Рыгор Асаула застаецца за кратамі. Паводле Іларыёна, яму пагражае артыкул  23.4 КаАП РБ (непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі).