Чарговыя затрыманні ў Курапатах
Увечары 13 ліпеня ля рэстарацыі "Паедзем паядзім" затрыманы актывіст курапацкай варты лідар Маладога Фронта Дзяніс Урбановіч.
Як паведамляе тэлеграм-канал Менск Малады Фронт, Дзяніс Урбановіч утрымліваецца ў ІЧУ Мінскага раёна па адрасе вул. Скарыны 20. Судзіць яго будуць у панядзелак, 15 ліпеня, у судзе Мінскага раёна (вул. Маякоўскага, 119а) па артыкуле 17.1 КоАП РБ (дробнае хуліганства).
Відэа затрымання тут.