У кватэру блогера Пятрухіна спрабавалі трапіць міліцыянты
У кватэру да берасцейскага блогера, актыўнага ўдзельніка пратэстаў супраць завода акумулятарных батарэй пад Берасцем Cергея Пятрухіна, спрабавала зайсці міліцыя. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал «Свінцовая Варта».

Інфармацыю пацвердзіў паплечнік Сяргея Пятрухіна, актывіст і блогер з Бярозы Аляксандр Кабанаў. Праз некаторы час Кабанаў у сацыяльных сетках напісаў, што міліцыя, верагодна, пакінула пад’езд Пятрухіна. Аднак цалкам можа быць, што Пятрухіна чакаюць каля дома. «Радыё Рацыя» сочыць за развіццём падзей.
Паводле Радыё Рацыя