У Марыі Калеснікавай 8 мая скончыўся тэрмін утрымання пад вартай. Ці працягнулі яго, родныя не ведаюць
А яшчэ пра аднаго з лідараў беларускіх пратэстаў здымаюць дакументальнае кіно.
Пра Марыю Калеснікаву здымаюць дакументальнае кіно. Прэс-служба Віктара Бабарыкі, у штабе якога перад выбарамі працавала Марыя, пабывала на здымках і апублікавала фрагмент размовы бацькі палітзняволенай Аляксандра Калеснікава з дачкой Таццянай.
Тым часам яшчэ 8 мая скончыўся тэрмін утрымання пад вартай Марыі ў СІЗА. У родных
і адвакатаў на дадзены момант няма інфармацыі аб тым, працягнулі гэты тэрмін або не. Верагодна, навіны будуць заўтра.
Марыю Калеснікаву затрымалі 7 верасня. Супраць яе ўзбуджана крымінальная справа паводле ч. 3 арт. 361 Крымінальнага
кодэкса (публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, або гвалтоўнай змены
канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь) [37].