У мінскім метро з'явіўся бясплатны Wi-Fi

На станцыі метро «Купалаўская» пачала працаваць кропка доступу Wi-Fi — пакуль у тэставым рэжыме. Але ў планах  — публічны Wi-Fi на ўсіх станцыях мінскага метро.

wifi_3.jpg


У вестыбюлі станцыі метро «Купалаўская» запрацавала кропка доступу Wi-Fi, устаноўленая кампаніяй «Дзелавая сетка». Пакуль яна функцыянуе ў тэставым рэжыме.
Паведамляецца, што ў найбліжэйшай будучыні Wi-Fi пакрыццё будзе забяспечана на дзвюх станцыях — «Купалаўскай» і «Кастрычніцкай», у іх вестыбюлях і пераходзе.

metro_vaj_faj.jpg


Як распавялі TUT.BY у кампаніі, пакуль гэта «часткова тэставы запуск». Зараз ідзе настройка абсталявання, канчатковы запуск запланаваны на верасень. Пры паспяховай рэалізацыі пілотнага праекта, плануецца забяспечыць публічным Wi-Fi ўсе станцыі мінскага метро.
Паводле tut.by