У Мінскім раёне на дарогу выбег... вярблюд! (відэа)

14 кастрычніка некалькі кіроўцаў сталі сведкамі незвычайнай для Беларусі карціны: на адну з дарог у Мінскім раёне з лесу выбег... двухгорбы вярблюд.

glr_3fdd8614ddd37dd3d78cc6a9cf6150a4.jpg

Жывёла даволі працяглы час бегла па праезжай частцы, пакуль не звярнула з галоўнай дарогі на прылеглую. Адзнятым відэа падзяліўся мінчук Яўген.


Як атрымалася высветліць ABW.BY, вярблюд збег з заапарка аграсядзібы «Сунічная паляна», размешчанай у Сёмкавым Гарадку. Уласна ў гэтым раёне жывёла і была заўважана. Як удакладніў прадстаўнік аграсядзібы, жывёла не збегла, а проста сышла з поля, дзе гуляла.
«Так, вярблюд наш. Але ён не ўцёк, а сышоў пагуляць. Звычайна ён знаходзіўся ў полі і ні разу за паўтара года не рабіў спроб сысці кудысьці. А ў той дзень яму, напэўна, стала цікава. Вярблюд не конь, яго звычайна не прывязваюць, перасоўваецца ён павольна, а тут, мабыць, спужаўся. Праз паўгадзіны ён ужо вярнуўся ў аграсядзібу, усё добра», — распавёў Андрэй, прадстаўнік «Сунічнай паляны».
ABW.BY
Фота з сайта аграсядзібы