Перфоманс у падтрымку Украіны (фота)

Мінчукі ў вышыванках ды з украінскай сімволікай скандавалі каля Нацыянальнай бібліятэкі «Білорусы!» і перадавалі вітанні братняму ўкраінскаму народу.

perfomans_dzien_vyshyvanak_liava_3_logo.jpg

Сусветны дзень вышыванкі сёлета адзначаецца 18 траўня, аднак ужо зараз рыхтуецца міжнародны відэапраект: жыхары розных краінаў у строях з украінскімі вышыўкамі перадаюць вітанні ўкраінцам.
У дзень вышыванкі вядомы ўкраінскі рэжысёр Аляксандр Ткачук прэзентуе відэаролік, у які увойдуць у тым ліку кадры адзнятыя сёння ў Мінску.
Нагадаем, Сусветны дзень вышыванкі — міжнароднае свята, мэтай якога з’яўляецца захаванне і папулярызацыя традыцый нацыянальнай культуры. Дата правядзення — трэці чацвер траўня. Свята нарадзілася ва Украіне (пачалося з флэшмобу чарнавіцкіх студэнтаў) і адзначаецца ўжо 11-ы раз.