Украіна — першая ў рэйтынгу карупцыйных краін
Украіна ўзначаліла рэйтынг карупцыйных краін паводле даследавання аўдытарскай кампаніі "Ernst & Young". Пры гэтым у 2015 годзе Украіна займала сёмае месца.

Фота: Getty Images
Украіна заняла першае месца па ўзроўні карупцыі сярод 41 краіны. Пра гэта сказана ў даследаванні аўдытарскай кампаніі "Ernst & Young" пра рызыкі махлярства ў гэтых рэгіёнах, паведамляе Корреспондент.net.
Пры гэтым у 2015 годзе Украіна ў гэтым рэйтынгу займала сёмае месца. Расія ж заняла 16 месца, у той час як два гады таму была на 18-й пазіцыі.
У дзясятку самых карупцыйных краін, акрамя Украіны, увайшлі Кіпр, Грэцыя, Славакія, Харватыя, Кенія, Паўднёвая Афрыка, Венгрыя, Індыя і Егіпет.
Найменш карупцыйнымі краінамі названыяя Данія, Нарвегія, Фінляндыя, Швейцарыя і Швецыя.

Паводле Корреспондент.net