Міхась Жызнеўскі можа стаць Героем Украіны

Загінулыя Героі Нябеснай Сотні, якія не былі грамадзянамі Украіны, змогуць у выглядзе выключэння атрымаць пасмяротна вышэйшую ўзнагароду краіны. За адпаведныя змены ў "Закон аб дзяржаўных узнагародах" сёння прагаласавалі ў парламенце.

Фота: 112.ua

Фота: 112.ua

Яны датычацца выключна ўдзельнікаў Рэвалюцыі Годнасці, паведамляе tsn.ua. Іх трое — беларус Міхась Жызнеўскі і грузіны — Давід Кіпіані і Зураб Хурцыя. Як толькі апублікуюць прыняты закон, прэзідэнт зможа ўзнагародзіць актывістаў званнем Героя Украіны, хоць у астатніх выпадках заканадаўствам не прадугледжана прысваенне звання Героя замежнікам.
Міхась Жызнеўскі загінуў 22 студзеня 2014 падчас процістаяння пратэстоўцаў з сілавікамі на вуліцы Грушэўскага. Актывіст атрымаў агнястрэльнае раненне ў сэрца. Пахаваны пад Гомелем. На вуліцы Грушэўскага ў Кіеве ў ягоны гонар быў усталяваны мемарыял. Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка прызначыў бацькам Жызнеўскага пажыццёвую стыпендыю.

ai_167293_aux_head_poroh_i_nina_zhiznievskaja_360_1.jpg

  Бацькі Міхася Жызнеўскага тры гады дабіваліся, каб унёсак іх сына ў перамогу Майдана быў ацэнены належным чынам.