У Мінску на Раство будуць служыць Літургію на беларускай мове
Сёлета праваслаўныя вернікі ў сталіцы могуць далучыцца да служэння Літургіі па-беларуску, якое адбудзецца 7 студзеня ў Верхнім горадзе.

krynica.info
Расклад Боскай Літургіі на Раство-2019 з'явіўся ў фэйсбуку:
8:30 — гадзіны, споведзь9:00 — ЛітургіяПасля Літургіі — святочны стол ускладчыну і калядныя спевы.
Адрас: Зыбіцкая, 25 — царква св. Кірылы Тураўскага пры Мінскай Духоўнай Акадэміі (ст.м. Няміга, злева ад Свята-Духавага кафедральнага сабора).
Агулам у 2018 годзе Літургія на беларускай мове служылася ў Беларускай праваслаўнай царкве 230 разоў. Гэта адбывалася на пятнаццаці розных прыходах па ўсёй краіне.