У Мінску развіталіся з Аляксандрам Тамковічам (фота)
Сёння, 5 сакавіка, у Мінску ў апошні шлях праводзілі журналіста, пісьменніка, шматгадовага аўтара «Новага Часу» Аляксандра Тамковіча. Развітанне прайшло ў касцёле Святога Роха. Пахавальную імшу цэлебраваў ксёндз Кірыл Бардонаў.
Аляксандр Тамковіч пайшоў з жыцця пасля цяжкай хваробы 3 сакавіка 2022 года. Яму было 59 гадоў.
Спадар Аляксандр шмат гадоў супрацоўнічаў з «Новым Часам», быў добрым сябрам выдання.