Памёр пісьменнік і журналіст Аляксандр Тамковіч
Памёр вядомы пісьменнік і журналіст, шматгадовы аўтар «Новага Часу» Аляксандр Тамковіч.
Пайшоў з жыцця вядомы
пісьменнік і журналіст, шчыры патрыёт Беларусі і цудоўны чалавек Аляксандр
Тамковіч. Яму было 59 гадоў
Спадар Аляксандр доўга змагаўся з ракам, апошні тыдні яму давялося ляжаць у шпіталі.
Аляксандр Тамковіч напісаў і выдаў дзясяткі кніг пра беларускіх культурных і палітычных дзеячаў, сярод якіх “Будзіцелі”, “Інтэрв’ю, якіх не было”, “Супраць плыні”, “Лёсы”, “Найноўшая гісторыя ў асобах”.
Рэдакцыя Новага часу выказвае шчырыя спачуванні родным і блізкім спадара Аляксандра.