Развітанне з журналістам і пісьменнікам Аляксандрам Тамковічам — 5 сакавіка

Развітацца з выбітным журналістам і пісьменнікам Аляксандрам Тамковічам можна будзе ў суботу, 5-га сакавіка а 10 раніцы ў касцёле Святога Роха на Залатой Горцы ў Мінск.

tamkovich_dpch_prezentacya_3.jpg

Развітанне з Аляксандрам Тамковічам адбудзецца ў суботу, 5-га сакавіка а 10 раніцы ў касцёле Святога Роха ў Мінску (на Залатой Горцы, праспект Незалежнасці, 44а). Імша распачнецца аб 11 гадзіне, паведамляюць сваякі.

Згодна з пажаданнямі Аляксандра Тамковіча, ён будзе крэміраваны і пахаваны ў Ашмянах побач з ягонай мамай.

Развітанне і грамадзянская паніхіда адбудуцца ў Крэматорыі на Паўночных могілках з 13:00 да 13:25.