У Мінску вырашылі адрамантаваць некалькі пуцеправодаў
Якія пуцеправоды плануюць рэканструяваць або капітальна рамантаваць у сталіцы ў найбліжэйшай будучыні, карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» распавёў дырэктар ДП «Гардарбуд» Сяргей Панеў.

Рамонт мосту над Нямігай. Фота Дзмітрыя Дзмітрыева
Сёлета плануецца абнаўленне пуцеправодаў на пр. Жукава над чыгуначнымі пуцямі ў раёне станцыі Мінск сартавальны і на скрыжаванні з вул. Чыгуначнай. Распрацавана праектная дакументацыя для капрамонту маставога збудавання паміж вул. Радыяльнай і Запарожскай, на выхадзе дакументацыя на пуцеправод на вул. Ваўпшасава.
Таксама завяршаецца распрацоўка ПСД для такіх аб'ектаў, як пуцеправод на 25-м км МКАД (знешняе кальцо), на пр. Жукава над вул. К. Лібкнехта, на вул. Маскоўскай са з'ездам на вул. Брэст-Літоўскую.
Нагадаем, у Мінску ў ноч з 7 на 8 студзеня абрынуўся пуцеправод на Нямізе. Новы мост абяцаюць адкрыць ужо 10 лютага.