У Мінску з'явіўся першы сімкамат life :)
У Мінску на праспекце Незалежнасці пачаў працаваць першы ў краіне сімкамат мабільнага аператара life :).

Фота: tut.by
Ён усталяваны ў флагманскай краме life :). Кліенты могуць самастойна падлучыцца на тарыфны план і атрымаць SIM-карту.
Цяпер праз сімкамат можна аформіцца на тарыфны план «Старт йо life :)». Для гэтага спатрэбіцца 50 000 рублёў, пашпарт грамадзяніна Беларусі, Расіі або від на жыхарства.
Прылада зробіць скан дакумента, а сістэма бяспекі - фота ўладальніка для параўнання з пасведчаннем асобы. Пасля гэтага кліент уносіць плату і атрымлівае SIM-карту і дамову. Падключэнне паходзіць за тры хвіліны.
Паводле freesmi.by