У Мінску закрываецца рух па вуліцы Гарадскі Вал
Часовае абмежаванне ўсіх відаў транспарту акрамя транспарту, акрэдытаванага фондам «Дырэкцыя 2 Еўрапейскіх гульняў 2019 года», уводзіцца на дзвюх вуліцах сталіцы.

Фота: amurpress.ru
Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал "Пост ДАІ".
- З 10 чэрвеня па 2 ліпеня па вул.Чурлёніса на ўчастку ад праспекта Дзяржынскага да праезду Каралінскага і па праезду Каралінскім ад вул.Чурлёніса да мясцовага праезду да «Вёскі спартсменаў».
- З 17 чэрвеня па 3 ліпеня па вул. Гарадскі Вал на ўчастку ад вул. Няміга да праспекта Незалежнасці.
Дзяржаўтаінспекцыя просіць улічваць дадзеную інфармацыю пры выбары маршруту.