У цэнтры Мінска з'явіліся белыя намёты. Што гэта такое?

У Мінску на праспекце Незалежнасці насупраць цырку з'явіліся белыя намёты.

minsknews.by

minsknews.by

Гараджане, якія звярнулі на гэта ўвагу, задаюцца пытаннем: навошта ўсталявалі такія павільёны? Сітуацыю растлумачылі ў адміністрацыі Цэнтральнага раёна:
— Ідзе падрыхтоўка да II Еўрапейскіх гульняў. На праспекце Незалежнасці ўладкоўваюць спецыяльныя палаткі, якія будуць задзейнічаны падчас велагонак. Спартсмены змогуць там пераапранацца, а пры неабходнасці — перакусіць.
Гэта ўжо не першае новаўвядзенне, звязанае з Еўрапейскімі гульнямі. Раней у Мінску з'явілася новая дарожная разметка. Таксама стала вядома пра закрыццё дарожнага руху на асобных вуліцах падчас спаборніцтваў.
Паводле minsknews.by