У намётавы лагер у Бараўлянах прыехала міліцыя
Сёння раніцай міліцыя прыехала ў намётавае мястэчка ў Бараўлянах, якое было створана мясцовымі жыхарамі ў знак пратэсту супраць выразання лесу і пабудовы шырокай шашы побач з дамамі. Міліцыянты прыбралі з дрэваў расцяжкі і лозунгі «Беражыце лес».

«Яны прыбралі ўсе расцяжкі і надпісы, бачна, што вялі пратакол. З мясцовымі жыхарамі яны не размаўлялі.Працавалі вельмі хутка і цяпер ужо зʼехалі. Але мы ўсё роўна будзем пратэставаць», — распавёў Іван, жыхар пасёлку Вопытны.

Як раней распавядаў «Белсат», у лесе непадалёк ад Мінска з’явілася сімвалічнае намётавае мястэчка (мясцовыя жыхары не знаходзяцца там рэгулярна), якое сімвалізуе пратэст супраць выразання лесу і пабудовы шырокай шашы побач з дамамі. Жыхары агламерацыі Бараўляны, у якую таксама ўваходзяць пасёлкі Лескаўка, Лясны і Вопытны, падазраюць мясцовыя ўлады ў карупцыйных сувязях з прыватнымі будаўнічымі кампаніямі.
Паводле belsat.eu