У нядзелю ў Мінску пройдзе чарговы шматтысячны марш: цэнтр ужо перакрыты

Спецлужбы рыхтуюцца з самай раніцы.
Сілавікі рыхтуюцца да мірных пратэстаў як да вайны. Плошча Незалежнасці, Кастрычніцкая плошча перакрытыя ад самай раніцы, а пляцоўка каля Стэлы ачэпленая і абгароджаная калючым дротам. Па цэнтры горада, як і кожную нядзелю, расстаўленая спецтэхніка накшталт вадамётаў. На праспекце Пераможцаў заўважаныя БТРы.

Плошча Незалежнасці ў Мінску ачэпленая, як і ў мінулую нядзелю, падземныя пераходы на яе закрытыя, гандлёвы цэнтр "Сталіца" не працуе.

Міліцыя нясе службу ва ўзмоцненым рэжыме, "для забеспячэння бяспекі" павялічаная колькасць нарадаў і ваеннаслужачых.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: