У Оршы загарэўся завод, які ўчора наведаў Лукашэнка
Сёння днём у Оршы адбыўся пажар у адным з цэхаў мясцовага філіяла малочнай кампаніі «Савушкін прадукт» — ТАА «Савушкін-Орша». Мясцовыя жыхары дасылаюць фота і відэа з месца здарэння ў тэлеграм-каналы.

t.me/motolkohelp
Інфармацыю пацвердзілі ў МНС. На месцы працуе некалькі падраздзяленняў ратавальнікаў.
«На вуліцы 1-га траўня працуюць падраздзяленні МНС. Дым з-пад даху цэха па вытворчасці малочнай прадукцыі» — паведамляе прэс-служба ведамства ў твітары.
Па стане на 15.43 пажар быў лакалізаваны, супрацоўнікі МНС працягвалі яго тушэнне, звестак пра пацярпелых не было.
Менавіта гэты завод 28 жніўня падчас візіту ў Оршу наведваў Лукашэнка.
Паводле Reform.by