У Оршы затрыманы праваабаронца і рэдактар сайта Ігар Казмерчак
Сёння раніцай у Оршы затрыманы праваабаронца і рэдактар сайта orsha.eu Ігар Казмерчак.

У Ігара Казмерчака адбыўся ператрус у 6-30 раніцы. Затым яго павезлі на допыт, паведамляюць праваабаронцы.
Таксама з 6 раніцы ператрус адбыўся ў фатографа сайта Дзяніса Дубкова.