У Паставах і ў Мінскім раёне гарэлі інтэрнаты, эвакуявалі дзясяткі людзей
Прычыны ўзгаранняў у інтэрнатах высвятляюцца.
![На месцы пажару ў інтэрнаце ў Паставах. Фота: 112.by На месцы пажару ў інтэрнаце ў Паставах. Фота: 112.by](/img/v1/images/dscn7927.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
На месцы пажару ў інтэрнаце ў Паставах. Фота: 112.by
У Паставах і ў Мінскім раёне гарэлі інтэрнаты, эвакуявалі дзясяткі людзей. Як інфармуе прэс-служба МНС, пажар у Паставах у інтэрнаце мясцовай жыллёва-камунальнай гаспадаркі здарыўся пасля 12-й гадзіны 12 красавіка. Узгаранне адбылося ў адным з пакояў, агонь там пашкодзіў маёмасць. Супрацоўнікі МНС выратавалі 2 чалавек і 20 эвакуявалі.
Уначы 13 красавіка пажар здарыўся ў інтэрнаце ў пасёлку Прывольны Мінскага раёна. Узгаранне было ў адным з пакояў на чацвёртым паверсе 5-павярховіка, агонь пашкодзіў халадзільнік. Ратавальнікі эвакуявалі з паверха 18 чалавек, у тым ліку адно дзіця. Пацярпелых не было.
Прычыны ўзгаранняў у інтэрнатах высвятляюцца.