У пятніцу ў Літву не пусцілі амаль 50 мігрантаў
Літоўскія памежнікі за пятніцу не ўпусцілі ў краіну амаль 50 мігрантаў, піша Delfi са спасылкай на Службу аховы дзяржмяжы Літвы. Па даных САДМ, службовая зброя, спецсродкі і фізічны прымус не былі ўжыты.
Спробы парушэння мяжы зафіксаваныя ў Ігналінскім, Варэнскім
і Шальчынінкскім раёнах. Былі таксама заўважаныя некалькі невялікіх груп
мігрантаў, якія не спрабавалі перасякаць мяжу. Для папярэджання такіх асоб
выкарыстоўваюць аўдыязвароты на арабскай, курдскай, англійскай, французскай і
рускай мовах.
Усяго сёлета праз мяжу з Беларуссю ў Літву трапіла больш за 4100 мігрантаў, большасць з якіх з Ірака. Патруляванне працягваецца ва ўзмоцненым рэжыме. Міграцыйныя патокі знізіліся пасля прыняцця Літвой рашэння аб вяртанні асоб, якія спрабуюць незаконна перасячы мяжу.