У пракаце ў Беларусі фільм «Мы, браты» сабраў 2% ад сумы выдзеленых грошай
У пракаце ў Беларусі фільм "Мы, браты" ("Код Каіна") сабраў 2% ад сумы выдзеленых грошай. Яго паглядзелі 43 тысячы чалавек, даход склаў каля 80 тысяч рублёў.

Фота: ria.ru
Пра гэта БЕЛТА паведаміла першы намеснік міністра культуры Ірына Дрыга. Яна нагадала, што згаданы фільм лічыцца нацыянальным праектам. Вядома, што дзяржава ўклала ў яго больш за 2 мільёны долараў.
Дрыга адзначае, што "беларускі рынак вельмі вузкі", ён "абмежаваны колькасцю кінатэатраў, кіназалаў, публікі". І гаворкі пра тое, каб беларускі фільм цалкам акупіўся, няма.