
«Надышоў час духоўнага ачышчэння і ўзмоцненай малітвы», — адзначае святар Аляксандр Лаўрыненка:
— Праца і змаганне — гэта праца над сабой, над тым, каб ачысціць сябе ад грахоў, ад тых слабасцей, якія ёсць у душы чалавека. І змагацца са спакусай ад Лукавага, каб яму супрацьстаяць.
Па народнай традыцыі, у апошні чацвер перад Вялікаднём абавязкова наводзілі чысціню: прыбіралі ў хаце і на падворку, мыліся.
Вернікі лічаць, што ў гэты дзень вада валодае адмысловымі ўласцівасцямі, здольнымі ачысціць дух і аздаравіць цела.
Але, паводле царкоўнага статуту, галоўнае клапаціцца пра ўнутраную чысціню, каб сустрэць вялікае свята са светлымі думкамі і шчырым сэрцам.