У Расіі на пікеце затрымалі трох журналістак
На пікеце супраць прызнання СМІ "замежнымі агентамі" ў Маскве затрымалі журналістак.
![Затрыманая Алесю Марахоўская. Фота Яўген Фельдман, Meduza Затрыманая Алесю Марахоўская. Фота Яўген Фельдман, Meduza ](/img/v1/images/umkhecbh11ciar5gaqwhrg.webp?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Затрыманая Алесю Марахоўская. Фота Яўген Фельдман, Meduza
Увечары 8 верасня журналісты правялі серыю адзіночных пікетаў супраць прызнання СМІ «замежнымі агентамі» ля будынка Міністэрства юстыцыі ў Маскве, паведамляе Meduza.
Паліцыя затрымала трох журналістак «Важных историй» — Алесю Марахоўскую, Ірыну Далініну і Паліну Ужвак.
Адметна, што «Важные истории», а таксама Алеся Мароховская і Ірына Далініна абвешчаныя «замежнымі агентамі».