Расія экстрадуе ў Беларусь яшчэ аднаго пратэстоўца
Сёння ў судзе Белгарада адбыўся суд па рашэнні на экстрадыцыю з Расіі берасцейца Вадзіма Дубойскага. Ён праходзіць па артыкуле аб масавых беспарадках у Беларусі, паведамляюць праваабаронцы.

У жніўні 2020-га Вадзім быў затрыманы сілавікамі і збіты. Яго выпусцілі праз суткі без якіх-небудзь дакументаў, ён трапіў у бальніцу. А пасля таго, як ён зняў пабоі, на яго завялі крымінальную справу па артыкуле 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках). Восенню Вадзім пакінуў Беларусь. На радзіме яму пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі.
Суд пастанавіў выдаць Вадзіма Беларусі. Расійскія праваабаронцы будуць рыхтаваць кейс Дубойскага ў Еўрапейскі суд па правах чалавека.