У рэйтынгу армій свету Беларусь зноў перамясцілася на 49-е месца

Узімку складальнікі рэйтынгу паставілі беларускае войска на 45-е месца, вясной — на 50-е месца, але цяпер яе пазіцыя змянілася.

belarus_v_regione.jpg

Нагадаем, Беларусь ужо была на 49-м месцы сярод 126 краін па сукупных паказніках сваіх узброеных сілаў у сусветным рэйтынгу Military Strength Ranking, складзеным арганізацыяй Global Firepower ў чэрвені мінулага года. Аднак у лютым бягучага года наша краіна перамясцілася на 45-е месца (з 126 краін), а ў траўні — на 50-е месца. І вось, напярэдадні вучэнняў «Захад-2017» беларускія Ўзброеныя сілы зноў перамясціліся на 49-е месца.
Thinktanks.by вырашыў прааналізаваць, чым адрозніваюцца леташнія дадзеныя пра армію Беларусі з бягучымі ў рэйтынгу Military Strength Ranking.
Такім чынам, паводле дадзеных складальнікаў рэйтынгу-2016, беларуская армiя мела 37 знішчальнікаў (перахопнікаў), 105 штурмавікоў, 34 транспартных самалёты, (агульная колькасць самалётаў — 181), 22 баявыя верталёты, 123 рэактыўныя сістэмы залпавага агню і 1665 танкі.
У рэйтынгу Military Strength Ranking-2017 дадзеныя адрозніваюцца. Паводле інфармацыі экспертаў Global Firepower, армія Беларусі мае 43 знішчальніка (+ 6), 105 штурмавікоў (+0), 34 транспартных самалёта (агульная колькасць самалётаў — 193 (+12), 21 баявой верталёт (-1), 123 рэактыўныя сістэмы залпавага агню (+0) і 515 (-1150) баявыя танкі.
З танкамі самая вялікая загадка. Бо нават па дадзеных Вікіпедыі, іх у Беларусі 519.
Верагодна ў леташні рэйтынг укралася памылка або разам з танкамі ўлічвалася, да прыкладу, самаходная і буксірныя артылерыя, альбо БМП і БТРы.
У цэлым жа ў гэтым рэйтынгу, які кампанія Global Firepower складае кожны год, традыцыйна лідзіруе армія ЗША з паказчыкам 0,0857 бала. Ідэальным лічыцца вынік у нуль балаў. У першую пяцёрку ўвайшлі ўзброеныя сілы Расіі, Кітая, Індыі і Кітая. У Беларусі паказчык 0,8109.
У дзясятку краін з найбуйнейшымі войскамі патрапілі Вялікабрытанія, Японія, Турцыя, Германія і Егіпет.Актыўна расце ў рэйтынгу армія Паўночнай Карэі. У гэты раз яна заняла 23-е месца.
Кампанія пры параўнанні ваеннай моцы выкарыстоўвае складаную методыку разліку. Эксперты ўлічваюць больш за паўсотні розных фактараў. Але ў той жа час дзеля большай аб'ектыўнасці, адсутнасць флоту ў некаторых краінах не ўплывае на іх рэйтынг. Не прымаецца да ўвагі і ядзерны арсенал. Але краіне, якая мае такое ўзбраенне, атрымлівае бонусныя балы. Перавагай таксама з'яўляецца сяброўства ў ваенных альянсах.
З суседзяў Беларусі Расія ў рэйтынгу заняла 2 месца, Польшча — 19-е, Украіна — 30-е, Літва —95-е, а Латвія — 103-е месца.
Апошняе 133-е месца ў спісе займае Бутан.
Паводле thinktanks.by