У скульптуры Аляксандра Пушкіна ў Мінску абламалі пяро
У скульптуры Аляксандра Пушкіна на беразе Свіслачы ў Мінску абламалі пяро, піша «Еўрарадыё» са спасылкай на «Мінск-навіны».

Помнік Пушкіну застаўся без пяра / minsknews.by
У скульптуры Аляксандра Пушкіна на беразе Свіслачы ў Мінску абламалі пяро.
Помнік быў пастаўлены як падарунак ад маскоўскай мэрыі у 1999 годзе — да 200-годдзя расійскага паэта.
Дарэчы, гэта не першае здарэнне са скульптурай Пушкіна. У студзені 2020 года маладафронтавец Філіп Шаўроў зладзіў палітычны перформанс — расфарбаваў яму рукі чырвонай фарбай. На хлопца завялі крымінальную справу, яму пагражала да 6 гадоў зняволення. Але ўсё скончылася вялікім штрафам.