У «тэрарыстычны спіс» дадалі яшчэ дваццаць беларусаў
Сярод новых асоб у спісе — экс-рэстаратар Вадзім Пракоп'еў. І нават цэлая сям’я Вайцяховічаў з чатырох чалавек.
Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з'явіліся новыя прозвішчы.
Цяпер у «тэрарыстычным спісе» 988 чалавек, з іх 242 — беларусы. І нават цэлая сям’я — Віталь Вайцяховіч, яго жонка Вольга Вайцяховіч, іх сын Уладзіслаў Вайцяховіч і яго жонка Анастасія Вайцяховіч. Іх затрымалі ў сувязі са справай аб нападзе на дом дэпутата Алега Гайдукевіча.
Сярод новых асоб у спісе Аляксей Дайнэка, Валянцін Музыкін, Анатоль Міхайлаў, Яўген Бужынскі, Вячаслаў Беганскі, Вадзім Пракоп'еў, Ігар Чамякін, Дзяніс Хаміцэвіч, Віталь Вайцяховіч, Вольга Вайцяховіч, Сяргей Лісоўскі, Вольга Петух, Уладзімір Савянкоў, Сяргей Сакалоў, Яўген Віславух, Аляксандр Колпак, Максім Ражкоў, Алег Канавалаў.