У Віцебскім медыцынскім універсітэце прайшлі чысткі «ідэалагічна няправільных» студэнтаў і выкладчыкаў
1 лютага ў Віцебскім медыцынскім універсітэце адлічылі «ідэалагічна няправільных» студэнтаў і звольнілі выкладчыка, паведамляе тэлеграм-канал «Белыя халаты».
![Фота: onliner.by Фота: onliner.by](/img/v1/images/b321a3239f15cd3578962bdc03cf65fd__900x.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота: onliner.by
З Віцебскага медыцынскага ўніверсітэта адлічылі дзвюх студэнтак — Паліну Нітчанка і Насцю Лявонцьеву. Паліна была арыштаваная на 17 дзён, і яе выключылі з ВНУ за тое, што яна не здолела прыйсці на экзамен, таму што была ў той час арыштаваная. Адлічаная таксама і Насця Лявонцьева, студэнтка 2 курса, якую судзілі разам з Палінай Нікітчанка. Ёй не дазволілі дадаткова пераздаць іспыт.
Звольнены выкладчык Аляксандр Маісееў. Яго судзілі паводле «народнага» артыкула 23.34 КаАП за бел-чырвона-белыя жалюзі і далі штраф, але ён двое сутак правёў у ІЧУ. Таму выкладчыка звольнілі нібыта за «прагулы».
Калі студэнты даведаліся, што Паліну адлічваюць, яны напісалі хадайніцтвы аб тым, каб дзяўчыне дазволілі здаць экзамен, але кіраўніцтва ВНУ яго праігнаравала.