У Віцебску падаражэе праезд у маршрутках
Праезд у маршрутных таксі Віцебска падаражэе з 10 лістапада.

Фота Сяргея Серабро
З гэтай даты квіток на маршрутнае таксі ў абласным цэнтры будзе каштаваць 1 рубель 30 капеек, паведамляе ВОКТУП «Аператар перавозак» са спасылкай на інфармацыю, атрыманую ад 12 юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць гарадскія перавозкі пасажыраў маршрутнымі таксі.
Гэта ўжо другое падаражанне праезду ў маршрутках Віцебска: у
пачатку года кошт квітка быў павялічаны з рубля да 1 рубля 20 капеек. Такім
чынам, толькі за бягучы год кошт квітка ў маршрутных таксі павялічыўся на 30 працэнтаў.
Праезд у камунальным грамадскім транспарце не павялічваўся з 3 снежня 2020 года, калі быў устаноўлены кошт талончыка ў памеры 70 капеек.
Паводле «Народных навін Віцебска».