Сайт выдання «Народныя навіны Віцебска» перастаў адкрывацца ў Беларусі

Карыстальнікі з Беларусі адчуваюць цяжкасці з доступам да сайта выдання «Народныя навіны Віцебска».

blokirovka.jpg


Першыя скаргі ад чытачоў сталі з'яўляцца яшчэ днём 29 кастрычніка, у асноўным — ад карыстальнікаў «Белтэлекама». Пазней праблемы з доступам сталі з'яўляцца і ў карыстальнікаў іншых правайдараў. Пры гэтым з-за мяжы сайт даступны, піша REFORM.by.

Паводле інфармацыі «БелаПАН», у жніўні 2020 года быў заблакаваны адзін з паддаменаў выдання — news.vitebsk.cc, а цяпер заблакаваным аказаўся і асноўны дамен vitebsk.cc.

Сайт «Народныя навіны Віцебска» існуе больш за 15 гадоў, яго стварыла група мясцовых журналістаў.

Таксама сёння перастаў адкрывацца сайт гомельскага выдання «Флагшток».