Палітвязня Эдуарда Бабарыку пазбавілі адваката
Мінюст на пасяджэнні атэстацыйнай камісіі прыняў рашэнне, што яго адвакат Ірына Варанкова «не можа выконваць свае прафесійныя абавязкі з-за недастатковай кваліфікацыі».
Ірына Варанкова вяла справу Эдуарда Бабарыка, затрыманага разам з
бацькам 18 чэрвеня 2020 года. З тых часоў сын палітыка Віктара Бабарыка
знаходзіцца ў СІЗА КДБ, адзначаюць naviny.by.