Заўтра абвесцяць прысуд праваабаронцам Леаніду Судаленку і Таццяне Ласіца
Іх вінавацяць ў «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК), і «навучанні і падрыхтоўцы асоб для ўдзелу ў такіх дзеяннях, а таксама іх фінансаванні або іншым матэрыяльным забеспячэнні» (ч. 2 арт. 342 КК).

13 кастрычніка пракуроры Яўген Фартушняк і Кірыл Вышнякоў
запатрабавалі для Леаніда і Таццяны па тры гады пазбаўлення волі, нагадвае «Вясна».
Прысуд будзе агучаны заўтра, 3 лістапада, у 10 гадзін у судзе Цэнтральнага раёна Гомеля.