У Жодзіна на пратэст выйшлі школьнікі

Дзеці старэйшых класаў з гімназіі № 1 у Жодзіне сабраліся сёння днём на ганку, каб выказаць свой пратэст, піша rebenok.by

a98f6103_6d31_42f3_bbfb_f6a8e0663001.jfif


Хлопцы трымалі ў руках БЧБ-сцягі і плакаты. Праўда, пратэст быў нядоўгім: да дзяцей выйшлі прадстаўнікі адміністрацыі і папрасілі вярнуцца да заняткаў, што хлопцы і зрабілі.
Відавочцы паведамляюць, што ў школу таксама прыязджалі супрацоўнікі міліцыі, але пацвердзіць гэтую інфармацыю журналістам не ўдалося.
Па словах Аляксандра, папы аднаго з вучняў, дзеці арганізавалі акцыю пратэсту самі — праз групу ў тэлеграме. Выйшлі на вуліцу са сцягамі на перапынку каля 13.30. Дзяцей падтрымалі некалькі настаўнікаў.
— Адна настаўніца нават сказала, што гатовая кожны дзень выходзіць, таму што ёй усё роўна хутка на пенсію, хай звальняюць.
Вельмі хутка на размову да дзяцей выйшлі ваенрук і некалькі завучаў.
— Пачалі з дзецьмі размаўляць, тлумачыць сітуацыю — распавядае мама вучня. — Наколькі я ведаю, дзеці проста ўсталі і сышлі.
Работнік школы сцвярджае, што пасля таго, як хлопцы вярнуліся на заняткі, да школы пад'ехала міліцыя — "чалавек пяць-шэсць".
Але дырэктар гімназіі Генадзь Коршун гэтую інфармацыю не пацвярджае. Паводле яго слоў, дзяцей «справакавалі», ніякай акцыі ў школе не было.
—- Дзеці выйшлі, а староннія людзі прапанавалі ім сфатаграфавацца.
— Што значыць староннія людзі?
— Там староннія людзі стаяць са сцягамі. Што за яны, будзем высвятляць. Але гэта не нашы гімназісты.