
Ігар Маслоўскі раздае бюлетэні
"Усе размешчаныя ў бюлетэні матэрыялы пабудаваныя на мясцовай тэматыцы і расказваюць аб тым, што ў рэгіёне не выконваюцца асноўныя правы чалавека ў парушэнне Канстытуцыі і шэрагу
міжнародных дакументаў, ратыфікаваных Беларуссю, найперш Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Толькі за апошні месяц улады неаднаразова
адмаўлялі партыйным і грамадскім актывістам у законным праве на мірныя сходы", — паведаміў Ігар Маслоўскі.
З красавіка мясцовыя актывісты БХК і СПБ праводзяць кампанію па павышэнні інфармаванасці аб сітуацыі з правамі чалавека ў Брэсцкай вобласці. За гэты час бюлетэнь "Брэсцкае права"
акрамя Брэста быў распаўсюджаны сярод жыхароў сямі раёнаў вобласці.
Паводле прэс-рэлізу




Стас