Ягора Віняцкага арыштавалі на 15 сутак

Актывіст «Змены» Ягор Віняцкі арыштаваны на 15 сутак. Пра гэта паведаміла Свабодзе маці актывіста Аляксандра Віняцкая. У якім судзе судзілі сына і за што Ягор атрымаў 15 сутак арышту, ягонай маці невядома.



vin_13_1.jpg

Ягору дазволілі патэлефанаваць ёй пасля суду.

Сувязь з Ягорам Віняцкім знікла 11 верасня.

Актывісты «Змены» паведамляюць, што 12 верасня няма тэлефоннай сувязі таксама з актывістам Віталём Васільковым. Дзе ён цяпер, высвятляецца.

Радыё Свабода