Старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі БСДП Ігар Маслоўскі звярнуўся ў пракуратуру Брэста, бо лічыць ненармальным такое стаўленне да памяці пра людзей, якія былі пахаваныя на тэрыторыі крэпасці.
Да таго ж ёсць пытанні наконт намеру пракласці каналізацыю наўпрост у правы рукаў ракі Мухавец.
Пракладка інжынерных збудаванняў звязаная з будаўніцтвам патрыятычнага цэнтра БРСМ, а таксама гасцініцы расійскім інвестарам.
«Мы просім праверыць гэтыя факты на прадмет парушэння заканадаўства і вынесці адпаведнае прадпісанне па іх ліквідацыі, пры неабходнасці распачаць крымінальную справу, вінаватых прыцягнуць да адказнасці» — цытуе прэс-служба Брэсцкай абласной арганізацыі БСДП Маслоўскага.

Абмеркаванне:
Фунцік