У цэнтры Берасця абваліўся будынак, на шчасце, ніхто не пацярпеў
Нежылы дом, што ўваходзіць у спіс культурна-гістарычных каштоўнасцяў па вуліцы 17 верасня паваліўся на ходнік і аўтамабільную дарогу.
На шчасце, ніхто не пацярпеў. Большасць тэрыторыі вакол дому, які абваліўся, не была агароджана.
Дом па вуліцы 17 верасня, 26
Дом па вуліцы 17 верасня, 26
Дом па вуліцы 17 верасня, 26
Дом па вуліцы 17 верасня, 26
У гэтым будынку ўжо даўно ніхто не жыве, але ў студзені сёлета галоўны архітэктар Берасця Мікалай Власюк абяцаў, што дом захаваецца і будзе рэканструяваны, але цяпер зрабіць гэта будзе нашмат цяжэй. Ад яго застаўся толькі першы паверх, тое што было вышэй (другі паверх, гарышча і дах) зваліліся на дарогу.
Побач будоўлю жылога і адміністратыўных будынкаў вядзе ААТ «Эледзі-Груп». Яе прадстаўнікі ад каментароў адмовіліся, а будаўнікі паставіліся да журналістаў вельмі варожа і перашкаджалі рабіць здымкі.