У гродзенскім аэрапорце прайшоў этап чэмпіяната Беларусі па дрыфтынгу (фота)
Другі этап чэмпіяната Беларусі па дрыфтынгу праходзіў 22 чэрвеня ў Абухава пад Гродна.
![get_img114.jpg get_img114.jpg](/img/v1/news/full/get_img114.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Гродзенскі майстар стырна Дзмітрый Нагула заняў толькі чацвёртае месца, хаця і ўсталяваў рэкорд хуткасці на трасе — 154 км/г. Першае месца дасталася госцю з Расіі Мікіце Шыкаву, які зараз выступае за беларускую каманду Bielita Racing Team.
У спаборніцтве прымалі ўдзел кіроўцы з Беларусі, Літвы і Расіі — агулам 21 чалавек, у тым ліку два гарадзенцы. Адзін з іх — Аляксей Вішнеўскі — усё ж увайшоў у тройку лепшых, заняўшы трэцяе месца.