З Гродзенскага медуніверсітэта звольнены прафесар Астроўскі
Паводле афіцыйнай вэрсіі, доктар мэдычных навук, прафэсар Алесь Астроўскі не прайшоў па конкурсе на замяшчэньне пасады прафэсара.
Алесь Астроўскі з дачкой Святланай
Прафесар Астроўскі — адзіны выкладчык у Гарадзенскім медуніверсітэце, які дагэтуль працягваў чытаць лекцыі па-беларуску.
Прафесар Астроўскі распавёў, што яму папросту патэлефанавала сакратарка з аддзелу кадраў і паведаміла, што ён не прайшоў конкурсу на заняцце вакантнай пасады прафесара, і прапанавала забраць
працоўную кніжку.
Астроўскі: «Вельмі дзіўна выглядала тое, што хоць я адпрацаваў 34 гады ў медуніверсітэце, 20 з якіх — на пасадзе прафесара, са мной нават не пагаварылі ні дэкан, ні рэктар.
Зрэшты, я не першы ўжо ў такой сітуацыі. Сёння, відавочна, выкладчыкі і навукоўцы, якія выкладаюць па-беларуску і выхоўваюць нашу моладзь у патрыятычным духу, асабліва ў медычнай ВНУ, непатрэбныя. Я
ўжо восьмы выкладчык і чацьвёрты прафесар у нашых гарадзенскіх навучальных установах, якога звольнілі такім чынам».
Алесю Астроўскаму застаецца да пенсіі яшчэ два з паловай гады, у яго трое непаўналетніх дзяцей. Паводле яго, месячная дапамога па беспрацоўі ад дзяржавы складае 300 тысяч у месяц, але ад такой
дапамогі ён вырашыў адмовіцца. Шукае працы, пакуль безвынікова.
svaboda.org