У Інданэзіі ўлады масава зносяць хрысціянскія цэрквы

У інданэзійскай правінцыі Ачэх па загадзе ўладаў некалькі дзён таму была дэмантаваная каталіцкая місія. 26 кастрычніка стала вядома, што прынятае рашэнне аб зносе каталіцкіх цэркваў, якія не маюць дазволаў на будаўніцтва, у вёсках Лаэ-Мбална і Напагалух.



indoniezija.jpg

Фота з сайта krynica.info

Рашэнне аб зносе цэркваў было прынятая ўладамі правінцыі пасля сутыкненняў на рэлігійнай глебе, паведамляе ucanews.com.

Таксама стала вядома аб зносе дзвюх пратэстанцкіх цэркваў. Усяго ў акрузе Сінгкіл, па словах чыноўнікаў, плануюць знесці 10 цэркваў.

Прычынай для кардынальнага рашэння ўладаў сталі беспарадкі 13 кастрычніка, калі мусульманскія фундаменталісты падпалілі пратэстанцкую царкву, у выніку чаго адзін чалавек загінуў, дзясяткі атрымалі раненне, сотні вернікаў былі вымушаныя шукаць прытулку ў прыходзе святога Міхаіла ў суседняй правінцыі Паўночная Суматра.

Чыноўнікі запэўніваюць, што знос здзяйсняецца па дамоўленасці з мясцовымі хрысціянамі, якія не змаглі прадаставіць дазволаў на будаўніцтва. Аднак манах-кармеліт Мандыюс Матэус Сірынгарынга з місіі, якая была дэмантаваная першай, распавёў, што супольнасць вернікаў так і не змагла пераадолець бюракратычныя перашкоды да атрымання дазволу на будаўніцтва.

Разбураная місія абслугоўвалася парафіяй святой Люсіі акругі Пакпак-Бхарата ў суседняй Паўночнай Суматры.

Богаслужбы ў супольнасцях будуць здзяйсняцца ў прыватных дамах.

krynica.info