У Львове прайшло шэсце з паходнямі ў гонар Бандэры (фота)

Ва украінскім Львове 1 студзеня прайшло шэсце з паходнямі ў гонар вядомага палітычнага дзеяча Сцяпана Бандэры. Шэсце пачалося ля помніка Чарнаволу ў цэнтры, дзе сфармавалася калона, а людзі маглі запаліць паходні. Там жа былі ўзнятыя сцягі — партыйныя і чырвона-чорныя, перадае Еўрарадыё.



bandera_01_gal.jpg

Арганізатарам шэсця выступіла аб’яднанне “Свабода”.

Удзельнікамі былі людзі рознага веку і сацыяльнага становішча, у тым ліку пенсіянеры. Былі заўважаныя таксама гістарычныя рэканструктары і ветэраны АТА. Увесь час удзельнікаў суправаджала машына міліцыі з праваахоўнікамі.

Скончыўся марш ля помніка Бандэры на плошчы Крапіўніцкага ускладаннем вянкоў і запальваннем знічак.

1 студзеня адзначаецца дзень народзінаў Сцяпана Бандэры, знакавай фігурай у гісторыі ўкраінскай палітыкі. Падобныя акцыі ў апошнія гады праходзяць у буйных украінскіх гарадах.

bandera01.jpg?itok=lBNKfTIe

bandera02.jpg?itok=QC3Xs65W

bandera03.jpg?itok=cBwdbhOO

bandera04.jpg?itok=__nzSwtP

bandera05.jpg?itok=dZIzwhHo

bandera06.jpg?itok=9VHX77M7

bandera07.jpg?itok=rs9cu3x_

bandera08.jpg?itok=FVXgWAqa

bandera09.jpg?itok=Ay8bTc_1

bandera010.jpg?itok=YQULsn49

bandera011.jpg?itok=DU_q9_tI

bandera012.jpg?itok=aeHeZf9t

bandera013.jpg?itok=UE2gxK1U