У мінскім метро патлумачылі, чаму не пусцілі ўдзельнікаў ColorFest

Згодна з правіламі перавозак пасажыраў, у транспарт нельга заходзіць “у знешнім выглядзе, які можа забрудзіць ці пашкодзіць людзей побач”.



koler.jpg

Удзельнікі нядзельнага ColorFest, падчас якога ў мінскім парку Dreamland прайшлі "баі" фарбамі-спецыямі, паскардзіліся, што многіх пасля мерапрыемства не пусцілі ў метро.

Прэс-сакратар метрапалітэна Андрэй Кузмін тлумачыць Еўрарадыё, што нічога дзіўнага ў тым, што моладзь не пусцілі на станцыю, няма.

Ёсць правілы метрапалітэна. Там ёсць такі артыкул, які забараняе пасажырам доступ на станцыю у знешнім выглядзе, які можа забрудзіць ці пашкодзіць пасажыраў побач, ці абсталяванне метрапалітэна”.

Намесніца гендырэктара “Мінсктранса” Зоя Лабатая дадае, што “брудных” пасажыраў таксама могуць не пусціць і ў наземны транспарт. Гэта рэгламентуе глава 13 правілаў перавозак: “Не ствараць сваім станам, паводзінамі і дзеяннямі праблем іншым пасажырам, кіроўцам і кандуктарам”.

У нас пасажыры нават скардзяцца, што працоўныя горрэмаўтадара, прыбіральшчыкі часам пад’язджаюць некалькі прыпынкаў, хоць іх вопратка чыстая ў прынцыпе, але ўсё адно робяць заўвагу, што ім надзвычай нязручна”.  

euroradio.fm