У Мінску за год колькасць афіцыйных беспрацоўных вырасла ў чатыры разы
На канец ліпеня 2015 года яна склала 6 600 чалавек.
На канец ліпеня 2015 года колькасць беспрацоўных, зарэгістраваных у сталічных органах па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне, склала 6 600 чалавек, паведамляе БелаПАН.
Гэта ў 4,3 раза больш, чым на канец ліпеня 2014 года. У параўнанні з канцом чэрвеня 2015-га колькасць беспрацоўных павялічылася на 3,6 %.
Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на канец ліпеня 2015 года склаў 0,6 % ад эканамічна актыўнага насельніцтва. Год таму гэтая лічба была 0,1 %.
У эканоміцы Мінска ў студзені-ліпені 2015 года было занята 1 млн 80,5 тыс. чалавек. Гэта на 0,9 % менш, чым у студзені-ліпені 2014 года.