У намесніка старшыні БСДП Ігара Барысава міліцыянты робяць вобшук
На кватэру да Ігара Барысава прыйшлі міліцыянты з пастановай на вобшук.

Міліцыянты хочуць забраць камп'ютар. Нібыта справа тычыцца паклёпу на гендырэктара аднаго з ТАА Магілёва, пра гэта напісала ў сваім Facebook праваабаронца Таццяна Равяка.
"Адна з "першых ластавак" прэзідэнцка-выбарчага года" — напісала Равяка.
У пастанове фігуруе артыкул 188 ч. 2 Крымінальнага кодэкса («Паклёп»).
Ігар Барысаў з 2010 г. з'яўляецца намесніка старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), працуе рэдактарам рэгіянальнага сайта "НАШ Магілёў".