У ноч на 20 верасня ў Мінску падпісалі «ўкраінскі мір»

У Мінску каля 2 гадзінаў ночы быў падпісаны мемарандум аб мерах па спыненні ўзброенага канфлікту на паўднёвым усходзе Украіны. Усяго сустрэча трохбаковай кантактнай групы доўжылася каля 7 гадзінаў разам з вячэрай.



fc426589_8219_4291_8c53_eecb069aaf49_w640_r1_s.jpg

Падпісаны мемарандум складаецца з 8 пунктаў, якія ўтрымліваюць наступнае:

·                                 спыненне агню;

·                                 спыненне вайсковых фармаванняў на пазіцыях, якія ёсць на 19 верасня;

·                                 адвод цяжкага ўзбраення на дальнасць 15 кіламетраў ад лініі супрацьстаяння;

·                                 адвод артылерыйскай зброі дыяметрам больш за 100 мм і болей далей за дальнасць стральбы;

·                                 дэмантаж інжынерных вайсковых забудоў; забарона на ўсталяванне новых мінна-падрыўных забудоў;

·                                 забарона на палёты вайсковай авіяцыі, акрамя беспілотнікаў АБСЭ;

·                                 маніторынг АБСЭ уздоўж усёй украіна-расійскай мяжы у зоне канфлікту;

·                                 маніторынг АБСЭ ва ўсёй зоне канфлікту;

·                                 вывад усіх замежных наёмнікаў з абодвух бакоў.

У перамовах удзельнічалі былы прэзідэнт Украіны Леанід Кучма, прадстаўніца АБСЕ Гайдзі Тальявіні, пасол Расіі ва Украіне Міхаіл Зурабаў, прадстаўнікі самаабвешчаных ЛНД і ДНР Аляксей Каракін, Ігар ПлатніцкіАляксандр Захарчанка і Андрэй Пургін.

Леанід Кучма назваў перамовы «цяжкімі», але адзначыў, што «стварэнне 30-кіламетравай зоны бяспекі дасць шанец на ўсталяванне сапраўднага міру».

Паводле Ігара Платніцкага, статус ДНР і ЛНР на паседжанні кантактнай групы не абмяркоўваўся.

«Некаторыя парушэнні пратаколу ад 5 верасня былі, але сёння гэтаму будзе пастаўленая кропка», — запэўніў Платніцкі.

Аляксандр Захарчанка заявіў, што ДНР і ЛНР не адмаўляюцца ад ідэі незалежнасці.

«Зараз мы будзем выстройваць сваю вертыкаль улады, дамагацца прызнання нашай незалежнасці нам і не трэба — сённяшнія перамовы — ужо ёсць прызнанне нашай незалежнасці. Ніякіх выбараў Украіны на тэрыторыі ДНР і ЛНР не будзе ані ў лістападзе, ані пазней», — заявіў Аляксандр Захарчанка расійскаму тэлеканалу Lifenews.

Пасол Расеі ва Украіне Міхаіл Зурабаў запэўніў, што працэс абмену палоннымі будзе працягвацца па спісах, якія прадстаўляюць бакі. Удзельнікі перамоваў сказалі, што праца кантактнай групы на гэтым не заканчваецца, але не ўдакладнілі, калі адбудзецца чарговая сустрэча.